Рус Бел Eng

ЗНІЖКА НА ТУР "РАМАНТЫЧНЫ ЎІК-ЭНД"!

Спяшайцеся забраніраваць тур на даты з 10 па 17 лютага і атрымаеце зніжку на ўвесь тур да Дня ўсіх закаханых "Рамантычны Ўік-энд" — 14 %!!!

НЕ ВЕДАЕЦЕ, ДЗЕ ПРАВЕСЦІ ДЗЕНЬ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА?

Прапануем Вам спланаваць гэты дзень, адправіўшыся ў рамантычнае вандраванне па Бярэзінскім біясферным запаведніку!

Пацешце сябе і сваю палоўку разнастайным баўленнем часу, расчыніце новыя бакі адзін аднаго ў новай прыгодзе, акуніцеся ў цішыню запаведнай прыроды, дзе нашмат лепш чутныя думкі і пачуцці адзін аднаго.
Цудоўны нумар у ГК «Сергуч» падарыць атмасферу  камфорта, а рэстаран гасцініцы паклапоціцца пра рамантычную вячэру пры свечках. Мы з радасцю правядзём для вас экскурсію па Музеі Прыроды і Лясному заапарку, а таксама, для надання вострых адчуванняў, правядзём вашу пару па экалагічнай сцежцы, дзе вы зможаце забрацца на 15-ці мятровую вышку і палюбавацца захапляльным выглядам з вышыні птушынага палёту.

Які ж рамантычны вечар без кіно? У вялікай зале вас будзе чакаць фільм, які вы зможаце абраць самі на свой густ. Раніцай другога дня вы адправіцеся на конны шпацыр па самых выдатных кутках запаведніка. Конны інструктар правядзе інструктаж і зробіць з вас умелых жакеяў, што дазволіць вам з ветрыкам пракаціцца ўздоўж лясных прыгажосцяў.

Забраніраваць тур можна па тэлефоне: 80213226300; 80213226318




Вярнуцца назад