Рус Бел Eng

ВЕЧАР СУСТРЭЧЫ ВЫПУСКНІКОЎ У БЯРЭЗІНСКІМ ЗАПАВЕДНІКУ!

Для ўсіх, хто яшчэ не вызначыўся, як і дзе адзначыць вечар сустрэчы выпускнікоў 2018!

Запрашаем правесці вечар суботы, 3 лютага, у кампаніі аднакласнікаў і аднакурснікаў у Бярэзінскім запаведніку!
 
Вечар сустрэчы выпускнікоў праходзіць у першыя выходныя лютага. Былыя аднакласнікі і аднакурснікі стэлефаноўваюцца, спісваюцца ў сацыяльных сетках, дамаўляюцца пра сустрэчу, каб успомніць навучальныя годы, распавесці пра сваё жыццё і дасягненні, пабачыць любімых настаўнікаў і выкладчыкаў. Немалаважным з'яўляецца пошук месца адпачынку, каб добра пасядзець і прыемна правесці час.
 
 
На Ваш выбар прапанануем:
 
 
Рэстаран гасцінічнага комплексу "Сергуч", дзе вас не толькі пакормяць найсмачнымі стравамі з дзічыны, але і арганізуюць банкет для імпрэзы , як нельга лепш падыходзіць для такога вечара!
Не варта забываць і пра пражыванне. Камфартабельныя нумары рознай катэгорыі з усім неабходным гатовыя змесцаваць сваіх наведвальнікаў.
 
Госцяў чакаюць яркая анімацыйная праграма, прасторная  банкетная зала і шмат прыемных эмоцый і ўражанняў!

Калектыў гасцінічнага комплексу «Плаўна» таксама з задавальненнем падасць свае паслугі! 
На тэрыторыі гасцініцы знаходзяцца ўладкаваныя альтанкі для адпачынку, мангалы, стаянка. У рэстаране гасцініцы пры падрыхтоўцы страў шырока выкарыстоўваецца мяса дзікіх жывёл і прадукцыя пабочнага карыстання: грыбы і ягады.

Прапануем адпачыць ва ўтульных госцевых хатках, размешчаных у турыстычным комплексе "Ніўкі". Утульнае кафэ «Лясная карчма» на 30 пасадкавых месцаў.І ўсё роўна, колькі гадоў прайшло з дня выпуску – 5, 10, 15 ці можа 20 гадоў, усе разам вы зможаце ад душы нацешыцца адпачынкам у нашых комплексах! 
І вядома ж, раз вы апынуліся на нашай запаведнай зямлі, мы дадаткова можам арганізаваць актыўны адпачынак на прыродзе  ў адпаведнасці з вашымі пажаданнямі! 
 
Падрабязнасці па тэлефонах:
Адміністратар ГК "Плаўна" - +375 21 32 6-15-84
Адміністратар ГК "Сергуч" - +375 21 32 2-63-00
турыстычны аддзел  - +375 21 322-63-18




Вярнуцца назад