Рус Бел Eng

АКТЫЎНЫ АДПАЧЫНАК УЗІМКУ!

Свежае чыстае паветра, прыемны марозік, поўная самотнасць з запаведнай прыродай і прыгажосць! Вось што прапануе Бярэзінскі запаведнік – снежную казку! З забаўкамі!

Стаміліся ад гарадской мітусні? Бярэзінскі біясферны запаведнік гатовы развеяць любую нуду любой ступені складанасці! У нас усё для гэтага ёсць!

Яснымі марознымі днямі і віхурнымі вечарамі зіма замацоўвае сваё званне самай вясёлай і самай захапляльнай пары года. І вось ты ўжо адчуваеш дыханне свежага ветра, імкліва спускаючыся на лыжах з лясной горкі; кацішся на каньках, уяўляючы сябе вялікім фігурыстам, шпацыруеш па лясным гаі, удыхаючы водар марознай елкі, падахвочваеш сябра, кідаючы ў яго снежкай.
Зіма здаўна была часам забавак і забаў!

Акрамя таго, забаўкі на свежым паветры дораць здароўе целу і бадзёрасць духу!

Мы прапануем сваім гасцям:

1) Катанне на катраках
Ktrak (Катрак )– так правільна завецца «гусенічны» транспартны сродак з ланцужным прывадам – пабудаваны на базе звычайнага ровара. Замест пярэдняга кола ў яго ўсталявана лыжа, а замест задняга – гусеніца, як у снегахода.
Адчуванні вельмі незвычайныя, быццам бы на ровары едзеш і адначасова на лыжы. У адрозненне ад снегаходаў і іншых сродкаў перасоўвання на бензіне, катрак - па-экалагічнаму чысты тып транспарта!
2) Лыжны шпацыр, дзе вы зможаце прачуць на сабе рыпанне свежавыпаўшага снега пад нагамі ў яшчэ няходжаных месцах, крышталёвую чысціню ўдыхальнага паветра, сляды дзікіх звяроў,  прыгажосць зімовага лесу пад белым покрывам марознага студзеня.
3) Конныя шпацыры па лесе і не толькі. Маршруты пралягаюць па самых разнастайных прыродных ландшафтах запаведніка: дэндрапарк, гай карэльскай бярозы (рэдкасць для Беларусі), верхавое балота і шматлікае іншае. А якое яно ўсё прыгожае ўзімку!
4) Шпацыры па «Лясным заапарку». Актыўнае знаёмства  з нашымі ляснымі насельнікамі!

Мы за актыўны і здаровы вольны час!

Падрабязнасці па тэлефонах +375(2132)26313; 26318 ці на наш  e-mail: tourism@berezinsky.by




Вярнуцца назад