Рус Бел Eng

ПРАВЯДЗІ ВЫХОДНЫЯ Ў ЗАПАВЕДНІКУ!

Туры выходнага дня. Адзіны ў краіне запаведнік запрашае Вас на незабыўныя выходныя для сапраўднага адпачынку на прыродзе.

Выходныя хутка!:)

Для тых, хто яшчэ не быў у нас, мы прапануем на выбар аднадзённы тур «Знаёмства з Бярэзінскім», а двухдзённы тур «Выходныя ў запаведніку» дазволіць вам глыбей акунуцца ў запаведную прыроду і адчуць сябе часткай яе.

Спакой і поўнае адхіленне ад гарадской мітусні і надзённых клопатаў Вам забяспечана!

І калі Вы не бывалі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, то не адчулі ўсяго гэтага на 100%.

Вы пабываеце ў адным з лепшых музеяў прыроды Беларусі, дзе Вас пазнаёмяць са шматстатнасцю жывёл і птушак, якія насяляюць  запаведнік.
Шпацыруючы па лясной запаведнай сцежцы і слухаючы найцікавы аповед, Вы пазнаёміцеся з флорай і фаунай запаведнай тэрыторыі, пачуеце спеў птушак, палюбуецеся з вышкі панарамай шырокага сфагнавага балота і пазнаёміцеся з яго расліннасцю, убачыце сляды жыццядзейнасці жывёл, а магчыма, і саміх насельнікаў запаведных лясоў!

Вялікая еўрапейская пяцёрка — зубр, лось, мядзведзь, воўк рысь — і не толькі! Вальеры даюць унікальную магчымасць паглядзець разнастайных жывых насельнікаў беларускіх лясоў ва ўмовах, максімальна блізкіх да іх натуральных месцапражыванняў.
Ну і, вядома ж, не абыйдземся і без конных шпацыраў!
Не забываем і пра тое, што ў хуткія выходныя ў Бярэзінскім запаведніку пачынаюцца масленічныя гулянні!

А таксама актыўны зімовы адпачынак!

Бярэзінскі біясферны запаведнік – гэта Ваш удалы выбар! Варта адзін раз прыехаць да нас – і мы абяцаем, што Вы прыедзеце яшчэ неаднаразова!

Зацікавіў адпачынак на прыродзе? Тэлефануеце нам! +375(2132)26313 ці e-mail: tourism@berezinsky.by




Вярнуцца назад