Рус Бел Eng

Напоўнены кармушкі з пачастункам для зуброў

Запаведнік пачаў падкормку зуброў

зубр 2.jpg

Пад аховай Бярэзінскага біясфернага запаведніка на працягу больш за 45 гадоў жыве Барысаўская-бярэзінская мікрапапуляцыі еўрапейскага зубра. З канца красавіка па канец кастрычніка гэтыя парнакапытныя знаходзяцца на пакрытых лесам мінеральных астравах ва ўрочышчы Востраў Багун і на прылеглых лясных балотных масівах Палікскага лясніцтва на тэрыторыі ААПТ. Прыкладна з канца восені звяры пакідаюць межы запаведніка і зімуюць у межах біялагічнага заказніка мясцовага значэння па ўзнаўленні белавежскіх зуброў. У гэты час года жывёлы трымаюцца на тэрыторыі Барысаўскага лясгаса, а таксама заходзяць на сельскагаспадарчыя палі СВК «Замошша» і СВК «Зембінскі».

photolovushka_zubry.jpg

Узімку зьвярам становіцца ўсё цяжэй знаходзіць сабе пражытак, таму арганізуецца асенне-зімовая падкормка зуброў. 

DSCN9618.JPG

Яна ажыццяўляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў на 2016-2020 гады». Для звяроў пабудаваны стацыянарныя падкормавыя пункты, куды ў халодную пару года ажыццяўляецца рэгулярная выкладка кармоў.

DSCN9639.JPG

Статак зуброў трымаецца непадалёк ад гэтых кармушак ўвесь зімовы сезон года.

DSCN9615.JPG

На мінулым тыдні каля падкормавай пляцоўкі супрацоўнікі навуковага аддзела запаведніка выявілі сляды аднаго зубра. Хутчэй за ўсё, «выведнік» прыйшоў праверыць, ці няма ўжо пачастунку ў зубрынай «сталовай». Таму было прынята рашэнне пачаць іх восеньскі падкорм.

DSCN9616.JPG

27 кастрычніка кармушкі напоўнілі аўсом, а ў саланцы расклалі соль-лізунец, якая спецыяльна прызначана для звяроў і не раствараецца ад дажджоў і снегу. 

DSCN9619.JPG

У прыкорм таксама была дададзеная вітамінна-мінеральная падкормка і антыгельмінтныя прэпараты. 

DSCN9623.JPG

Пазней, з надыходам зімы, для зуброў будзе нарыхтаваны кукурузны сілас. 

DSCN9628.JPG

Падкормка стане сур'ёзнай падмогай рэдкаму «чырванакніжнаму» віду ў халодны і галодны час года.

в конец.jpg




Вярнуцца назад