Рус Бел Eng

Вялесава ноч

"Вялесава ноч" прайшла ў запаведніку

image-02-11-20-04-04-3.jpeg image-02-11-20-04-04-5.jpeg 

У мінулыя выхадныя ў Бярэзінскім запаведніку прайшло вельмі цікавае і незвычайнае мерапрыемства - Вялесава ноч - славянскае свята, якое адзначаюць з 31 кастрычніка на 1 лістапада. У праграме было шмат пазнавальных экскурсій і цікавых сустрэч з персанажамі славянскай міфалогіі.

image-02-11-20-04-04-7.jpeg

У запаведніку ў Вялесаву ноч госці прагуляліся па поўным таямніц начным лесе, сустрэлі там страшна абаяльнага Балотніка і даведаліся аб сваей будучыне ад варажбіткі ля вогнішча за кубкам гарбаты.

image-02-11-20-04-04-8.jpeg

Незвычайная фотозона і ўпрыгажэнні рэстарана стваралі атмасферу для адпачынку і забавы нашых гасцей. 

image-03-11-20-02-19-4.jpeg

Смачныя стравы і запальная вядзьмарка, вядучая святы і жыхарка тутэйшых месцаў, сталі выдатным дадаткам свята.

image-03-11-20-02-19.jpeg image-02-11-20-04-04-6.jpeg

Раніцай пасля святочнай вячэры гасцей сустрэў ужо ўпадабаны Балотнік Незвычайны і па дабрыні душэўнай правёў экскурсію ў цэнтры міфалагічнага турызму, распавёўшы гасцям пра Бога Вялеса, гаспадара Дзікай Прыроды, звяроў, мастацтва і магіі. У славянскай міфалогіі Бог Вялес ўвасабляе мудрасць, сувязь са светам памерлых продкаў. Вялес - адзін з найвялікшых славянскіх багоў старажытнага свету. Яго галоўнай дзеяй стала тое, што Вялес прывёў створаны Родам і Сварогам свет у рух. Дзень стаў змяняць ноч, за зімой непазбежна вынікалі вясна, лета і восень.

 image-03-11-20-02-19-2.jpeg image-02-11-20-04-04-2.jpeg 

 Гасцініца і рэстаран былі запоўненыя жадаючымі добра правесці час. 

image-03-11-20-02-19-3.jpeg

Было ўсім весела і задорна! Адпачывальнікам спадабалася мерапрыемства, ніхто не застаўся абыякавым.

Сачыце за нашымі навінамі і не прапусціце чарговыя цікавыя падзеі.

Хутка Новы год і Каляды, і Вы ведаеце, дзе правесці гэты час незабыўна!

Чакаем Вас у госці.




Вярнуцца назад