Рус Бел Eng

Сусветны дзень водных рэсурсаў

22 сакавіка ў свеце адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў

Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняўшы рэзалюцыю 47/193 ад 22 лютага 1993 года, абвясціла 22 сакавіка Сусветным днём водных рэсурсаў, мэтай правядзення якога з'яўляецца спрыяць прыняццю адпаведных мер для вырашэння праблемы забеспячэння насельніцтва пітной вадой; інфармаваць грамадскасць пра важнасць аховы і захавання рэсурсаў прэснай вады і водных рэсурсаў у цэлым; прыцягнуць да святкавання Сусветнага дня водных рэсурсаў ўрада, міжнародныя агенцтвы, няўрадавыя арганізацыі і прыватны сектар. Генеральная Асамблея ААН абвясціла перыяд 2018-2028 гадоў Міжнародным дзесяцігоддзем дзеянняў «Вада для ўстойлівага развіцця».

rybalka.jpg

22 сакавіка зьяўляецца унікальнай магчымасцю нагадаць чалавецтву пра надзвычайную важнасць водных рэсурсаў для навакольнага асяроддзя і развіцця грамадства. Для дасягнення станоўчых вынікаў неабходна ператварыць словы ў абавязацельствы і дзеянні ў рамках агульнай тэмы. Таму кожны год мерапрыемствы ў рамках правядзення Дня накіраваны на асвятленне канкрэтнай тэмы, звязанай з захаваннем водных рэсурсаў.

DJI_0076.jpg

У 2021 годзе прапануецца такая тэма дня: "Прызнаючы каштоўнасць вады". Вада мае значэнне для кожнага з нас у розных аспектах жыцця: гэта каштоўнасць як крыніц вады, так і воднай інфраструктуры, водазабеспячэння, вады для вытворчасці, грамадскага жыцця, а таксама сацыяльна-культурных аспектаў.

DJI_0161_1.jpg

Для Бярэзінскага біясфернага запаведніка, як для асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, у першую чаргу маюць каштоўнасць яго прыродныя водныя рэсурсы і экасістэмы.

20191016_417.jpg

Гэта розныя па памерах і паходжанні азёры, пастаянныя і часовыя, стаялыя і праточныя, у рознай ступені мінералізаваныя, рэкі, ручаі, часовыя вадацёкі разам з поймамі і іншымі даліннымі комплексамі.

DJI_0029.JPG

Тэрыторыя запаведніка знаходзіцца ў вярхоўях ракі Бярэзіны - найважнейшага вадацёку цэнтральнай частцы Беларусі і асноўнай воднай артэрыі рэгіёну. Гэтая рака выконвае водарэгулёўную і водаахоўную функцыю ў рэгіёне, з'яўляецца прытокам Дняпра.

DJI_0003.jpg

Працягласць Бярэзіны ў межах запаведніка - 96 км. Рачная сетка тэрыторыі запаведніка развіта добра і прадстаўлена звыш 80 рэкамі і ручаямі даўжынёй 1 км і больш з пастаянным і сезонным плынем. Іх агульная працягласць складае 315 км, але даўжыня большасці з іх (80%) не перавышае 5 км.

DJI_0122_1.jpg

Самае вялікуае звілістае рэчышча мае рака Бярэзіна. Найбуйнейшы левы прыток Бярэзіны р. Сергуч перасякае цэнтральную частку запаведніка ў паўднёва-заходнім кірунку.

Бобровая хатка.jpg

Гідраграфічную сетку запаведніка дапаўняюць 19 азёр. Да ліку самых буйных вадаёмаў ставяцца Палік, Ольшыца, Плаўна, Дамжэрыцкае, Манец, Маскавіца і Пастрэжскае, агульнай плошчай 1645 га. Найбуйнейшы з іх - Палік, уяўляе натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны.

20181016_419.jpg

Азёры Ольшыца, Плаўна і Манец, якія працягнуліся доўгім, каля 11 км, ланцужком з поўначы на поўдзень уздоўж галоўнага водападзелу, злучаны шырокімі пратокамі. Азёры плыткія, і ўсе, за выключэннем возера Палік, зарастаюць.

Чайки.jpg

Фатаграфіі Дзяніса Іўковіча




Вярнуцца назад