Рус Бел Eng

Перапіс ляснога насельніцтва

На тэрыторыі запаведніка праведзены зімовыя маршрутныя улікі

У Бярэзінскім біясферным запаведніку маніторынг жывёльнага свету ўключае некалькі відаў штогадовых уліковых работ. Найважнейшым з іх з'яўляецца зімовы маршрутны ўлік (ЗМУ), падчас якога адначасова вызначаецца колькасць цэлага шэрагу відаў звяроў.

1.JPG

Зімовы маршрутны ўлік праводзіцца з году ў год, як правіла, на адных і тых жа маршрутах, што дазваляе атрымаць параўнальныя дадзеныя.

Падчас цяперашніх зімовых улікаў работнікамі лясной аховы запаведніка пад кантролем і з удзелам супрацоўнікаў навуковага аддзела было пройдзена больш за 50 маршрутаў, агульнай працягласцю каля 550 км!

2.JPG

 3.JPG

Маршрутамі былі ахоплены ўсе найважнейшыя лясныя, лугавыя і балотныя біятопы. Ўмовы надвор'я для правядзення ўлікаў былі спрыяльнымі. Дзякуючы адлігі, якая надышла у лесе, снег  значна асеў, што вельмі станоўча паўплывала на актыўнасць жывёл.

Папярэдні аналіз вынікаў палявых уліковых работ паказаў, што асноўная колькасць слядоў дзікіх жывёл сканцэнтравана ў пойме ракі Бярэзіна. Паўсюдна на тэрыторыі запаведніка адзначаны сляды лася, аленя, казулі, ваўка, зайцоў, вавёркі, куніцы, практычна ва ўсіх лясніцтвах зафіксаваны сляды рысі.

4.JPG 5.JPG

6.JPG

На тэрыторыі Зарэчнага лясніцтва ў паўднёвай частцы запаведніка ўлікоўцамі былі выяўлены сляды мядзведзя, а ўлікоўцу ў Бярэзінскім лясніцтве буры мядзведзь трапіўся на вочы. З гэтага вынікае, што вясна не толькі каляндарная, але і ў жыцці дзікіх насельнікаў запаведніка ўжо наступіла. Неабходна адзначыць, што гэты год, дзякуючы высокаму снежнаму покрыву, аказаўся больш спрыяльным для зімовай спячкі бурага мядзведзя, і тэрміны яго з'яўлення пасля спячкі цалкам адпавядаюць сярэднім шматгадовым.

7.jpg 8.jpg




Вярнуцца назад