Рус Бел Eng

Новая кніга пра запаведную прыроду

Выйшла ў свет новая кніга пра мір прыроды Бярэзінскага запаведніка

  20210225_011.JPG

Спяшаемся падзяліцца нашай літаратурнай навінкай для дзяцей - выйшла ў свет кніга «Дзівосны свет прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка». Аўтары тэксту і здымкаў выдання - супрацоўнікі навуковага аддзела запаведніка Анастасія Рыжкова і Дзяніс Іўковіч.

20210225_015.JPG

Кніга ўвайшла ў серыю «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», якая выпускаецца выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Выданне прысвечана Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку і яго біяразнастайнасці.

20210225_029.JPG

Гэта 88 старонак каштоўнай інфармацыі аб найстарэйшай ахоўнай тэрыторыі. Зборнік уключае ў сябе 4 раздзелы, у якія ўвайшлі 22 нататкі аб звярах, птушках, раслінах і грыбах, характэрных для Бярэзінскага запаведніка.

20210225_050.JPG

Кніга «Дзівосны свет прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка" пазнаёміць чытачоў як з добра вядомымі насельнікамі беларускіх лясоў, балот і рэк, так і з рэдкімі прадстаўнікамі нашай флоры і фауны.

20210225_066.JPG

На старонках выдання можна знайсці і такіх прадстаўнікоў жывой прыроды, пра якія рэдка дзе можна пачуць. Чытачоў чакаюць цікаўныя факты, што выкладзены цалкам даступнай і зразумелай мовай.

20210225_047.JPG

Кніжнае выданне арыентавана на маладое пакаленне чытачоў - дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. А для дзіцячай літаратуры асабліва важна, як яна аформлена. Змесціва гэтай кнігі выдатна ілюстравана вялікімі, яркімі і выявамі прыроды. Некаторыя здымкі зроблены з дапамогай квадракоптара. Выданне больш падобна на фотаальбом, бо ў ім больш за 100 арыгінальных фатаграфій!

20210225_120.JPG

Усе кадры атрыманы выключна на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка. Навукова-папулярнае выданне дазволіць здзейсніць займальнае падарожжа ў дзіўны свет, створаны прыродай - свет раслін і жывёл, даходліва раскажа аб розных прадстаўніках мясцовай флоры і фауны.

20210225_078.JPG

Набыць кніжную навінку можна ў сувенірным кіёску Музея прыроды, які знаходзіцца ў адміністрацыйным цэнтры Бярэзінскага запаведніка. Яе таксама можна купіць і ў крамах выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", ААТ "Белкніга", РУП «Акадэмічная кніга», ці замовіць праз інтэрнэт-крамы: «OZ.BY» і «Белкніга». Маецца магчымасць пагартаць і пачытаць кнігу і ў Дамжарыцкай сельскай бібліятэцы.

20210225_008.JPG 20210225_097.JPG




Вярнуцца назад