Рус Бел Eng

Адкрыліся сем новых домікаў у ЭТК "Бярэшчэ"

Рыбалка стала больш камфортнай: новыя домікі ў туркомплексе «Бярэшчэ» чакаюць сваіх гасцей!

DSC_0048.JPG

Возера Бярэшча, размешчанае за межамі запаведніка на тэрыторыі ЭЛОХ "Барсукі", з'яўляецца адным з участкаў Бярэзінскай воднай сістэмы. Яна была пабудавана больш за два стагоддзі таму на месцы старажытнага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі», з'яўлялася суднаходнай і па ёй сплаўлялі лес. У возера ўпадаюць воды Злучальнага (Бярэзінскага канала), які злучае басейны рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро. Возера Бярэшча мае добрыя водныя зносіны з рознымі азёрамі Лепельскага раёна. У Бярэшчу ўпадае невялікая рака Кеста, выток якой знаходзіцца на адлегласці 18 км у раёне вёскі Ніўкі. З возера ж выцякае аднайменная р. Бярэшча, якая пераходзіць у Верабскі канал і ўпадае ў р. Эса.

DJI_0009.JPG

Даўжыня возера Бярэшча складае каля двух кіламетраў. Асаблівасць вадаёма заключаецца ў тым, што яго дно выслана магутным пластом сапрапелю. За кошт яго вада ў возеры мае цёмную "тарфяную" афарбоўку. Сярод воднай роўнядзі возера размешчана група вялікіх і малых нізкіх «астравоў». Гэта так званыя сплавіны, якія ўтвораны воднай расліннасцю (трыснёгам, чаротам, рагозам, скарбонкай, вэрстамі, асакамі) і ўвесь час дрэйфуюць па возеры, перамяшчаючыся ў розных кірунках. Па берагах возера гняздуюцца вадаплаўныя (лебедзь-клікун, чомга, лысуха, гогаль, краква, азёрныя чайкі, крачкі), драпежныя птушкі (скопішчы, балотны мышалоў, арлан-белахвост) і вераб'іныя птушкі (ластаўка, чаротаўка).

DJI_0006.JPG

Задавальненне ад сузірання маляўнічых азёрных пейзажаў можна атрымаць у адзіноце на рыбалцы. Возера Бярэшча - гэта адно з папулярных і любімых месцаў рыбаловаў. І нездарма, бо яно з'яўляецца адным з важных нерасцілішчаў рыб ва ўсім Лепельскім раёне. У возеры ловіцца лешч, карась, лін, гусцяра, плотка, язь, чырвонапёрка, акунь, ёрш. У 2019 годзе вадаём быў зарыблены сазанападобным гібрыдам карпа і шчупаком. У адпаведнасці з РБО зарыбленне праводзіцца адзін раз у тры гады, вось і ў 2022 вясной возера зарыбілі шчупаком, а восенню будзе дадаткова праведзена зарыбленне карпам. Лавіць рыбу можна як з берага, так і з вясельнай ці маторнай лодкі, што дазваляе дастаткова высокі сёлета ўзровень вады.

DSC_0076.JPG

На беразе возера знаходзіцца эколага-турыстычны комплекс "Бярэшча"..

DJI_0005.JPG

У жніўні 2022 года тут скончана будаўніцтва сямі новых домікаў і ў верасні іх ужо наведалі першыя госці.

DSC_0054.JPG

Домікі разлічаны на 2-3 чалавекі, ёсць спальня, невялікая кухня і тэраса.

DSC_0057.JPG

Ацяпленне ў хатцы пячное, ёсць неабходная мэбля, святло ад святлодыёдных ліхтароў, якія выдаюцца пры засяленні.

DSC_0071.JPG

Туалет на вуліцы, ёсць калонка з вадой, якую можна выкарыстоўваць для тэхнічных мэт, а пітную ваду адпачывальнікам неабходна прывозіць з сабой.

DSC_0058.JPG

DSC_0053.JPG

На тэрыторыі пабудаваны трапы для падыходу да хатак і да возера, уздоўж берага вадаёма ўстаноўлены пантоны для камфортнай рыбалкі.

DSC_0062.JPG

DSC_0069.JPG

Паварот да возера з трасы М3 знаходзіцца каля вёскі Чарніца, адкуль па насыпной дарозе без цяжкасцяў можна даехаць да комплексу.

DJI_0007.JPG

Кошт 2-х мясцовай хаткі - 40 BYN за хатку ў суткі, 3-х мясцовай хаткі - 60 BYN за хатку ў суткі.

DJI_0001.JPG

Чакаем усіх аматараў рыбнай лоўлі на незабыўны адпачынак і рыбалку!

DSC_0073.JPG




Вярнуцца назад