У ЭЛПГ «Барсукі» нарыхтавана 4350 кг шышак сасны звычайнай. Сабраныя шышкі здадзены ў ДЛГУ "Глыбоцкі вопытны лясгас" для далейшай іх перапрацоўкі. Атрыманая колькасць насення сасны дазволіць у поўным аб'ёме закрыць патрэбы арганізацыі ў высакаякасным пасадачным матэрыяле на 2022-2024 гады.