Аддзел быў створаны ў 2002 годзе і ў цяперашні час у яго штаце працуе 22 чалавекі. Нараўне з індывідуальнай аховай абыходаў і рэйдамі патрулёў выкарыстоўваюцца дазоры, засады, дзяжурства. Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з'яўляюцца лоўля рыбы на рацэ Бярэзіне і азёрах, а таксама збор ягад.
На працягу 11 месяцаў 2017 года зарэгістравана 145 выпадкаў парушэння прыродаахоўнага рэжыму. Усяго было накладзена штрафаў на 16 073 беларускіх рублёў.