Прафесійнае свята - Дзень работнікаў лесу, па традыцыі, адзначаецца ўсім калектывам запаведніка. Вось і на гэты раз, на ўрачысты сход у Доме экалагічнай асветы сабраўся амаль увесь калектыў запаведніка. Праграма свята была вельмі насычанай.
Спачатку самыя цёплыя словы віншавання і падзякі за бездакорную працу калектыву выказаў дырэктар запаведніка Андрэй Міхайлавіч Пракошын. Традыцыйна, у сваім выступленні Андрэй Міхайлавіч падвёў вынікі працы ўсіх падраздзяленняў запаведніка за мінулы год, падзяліўся планамі на будучыню.
Пасля ўрачыстага збору для яго ўдзельнікаў быў прадстаўлены святочны канцэрт артыстаў Лепельскага раённага Дома культуры.
Працягнулася свята правядзеннем спартыўна-масавых мерапрыемстваў на пляцоўцы каля ракі Бярэзіны ля гасцявой хаткі Зарэчнае.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 13 каманд. Праграма спаборніцтваў уключала шэраг конкурсаў: спартыўная эстафета, перацягванне каната, разруб бярвення,
вызначэнне відаў птушак па галасах на аўдыёзапісы, хатняе заданне - афармленне і прадстаўленне касцюма з другаснай сыравіны і інш.
Скончыўся вечар вясёлымі танцамі і самадзейнымі тэатралізаванымі сцэнкамі, якія стварылі атмасферу радаснага і бадзёрага святочнага настрою.